старая моладзь залізвае раны
а ў гэтай новай
яшчэ ўсё наперадзе
курорты адчаю
вязьніцы ведаў
іх вочы блішчаць
як рыбіная луска
ў цёмнай вадзе
пакуль яшчэ вучацца рабіць выбар
між праўдай і крыўдай
гамбургерам і хатдогам
сэксам і парнухай
спортам і кентам чацьвёрачкай
але
яшчэ трошкі
яшчэ трошкі
і зьнікнуць зьніжкі на дзіва
зьвініць у кішэнях
золата будучыні
юначыя сэрцы вібруюць
як вокны падчас землятрусу