Bajka w proszku (Казка хуткага прыгатавання) / ISNA TRIO feat. Joanna Bernatowicz
Цела святое, цела патрэбнае. Гаворыць чалавек, якому цяжка заснуць
без чыёйсьці нагі, пераплеценай з ягонай нагою, без судакранання ступняў, бо гэта замыкае сістэму.
Гэта герметычны кругабег, асцярожна замыкаць шуфляды, заплюшчваць павекі, несці няспыннае
бязладдзе ўнутры. Цемра ў белых сценах – шэрая, але моцная
сетка. Алоўкавы накід змроку
са святлістымі краямі, замкнёнымі дзвярыма,
заплюшчанымі вачыма. Ты яшчэ не спіш,
а я мармычу:
жыў-быў маленькі жучок за пяццю гарамі, за сямю марамі, а ножак у яго было шэсць
жыла-была мышка, аднекуль там прыбегла чымсьці там махнула
Выдых. Зараз бумерангам
вернецца дзень.