цяпер мера поспеху
калі ты не трапіў на здымак
цябе не запомнілі
не апазналі
ніхто не затэгаў
ты рады
ты не цікавіш нікога
сорамна іншым прызнацца
твая няёмкая мара
быць другарадным персанажам
ізалятар у разрэзе
самы бяздарны комікс
працуе групоўка мастакоў-наймітаў
бяруць па чарзе са стосу
раскрэсленыя старонкі
увапхнулі твае абрысы ў ніжні квадрат
да раніцы
на заўтра з парай-тройкай такіх жа плямінаў
перакінулі ў квадрат паверхам вышэй
а тады ўправа
потым на іншы аркуш
і так старонак пятнаццаць
яшчэ адпачатку было ясна
што ты тут зусім недарэчы
чыста кампазіцыйна
але гэта табе ясна
а ў іх творчы працэс
