Dzieła w języku: беларуская
[…] Адкуль ты, птушыная зграя
– Адкуль ты, птушыная зграя, вусьцішная навала? – Мы, капелане, з гораду. Таго, якога ня стала. Мы прыйшлі, капелане, з паклажай стомы і болю. Перадай сваім, што страляць няма па кім ужо болей. Наш горад з жалеза й каменю быў...
Czytaj dalej >>
Казка хуткага прыгатавання
[audio flac="https://rozstaje.art/wp-content/uploads/2021/07/BAJKA-W-PROSZKU.flac"][/audio] Bajka w proszku (Казка хуткага прыгатавання) / ISNA TRIO feat. Joanna Bernatowicz Цела святое, цела патрэбнае. Гаворыць чалавек, якому цяжка заснуць без чыёйсьці нагі, пераплеценай з ягонай нагою, без судакранання ступняў, бо гэта замыкае сістэму. Гэта герметычны кругабег,...
Czytaj dalej >>
Жыве
Сьцежка тупаткая Руху не у галаве. Пакуль уцякае, Кола жыве... Fot. Gleb Labadzenka, CC BY-SA 3.0 <https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0>, via Wikimedia Commons 20.1.2014
Czytaj dalej >>
Лялька
Гэтая лялька ні ў чым не вінаватая. Ёй выдралі вока, замест яго ўплішчылі гузік. З асаблівай жорсткасцю адрэзалі вуха. Зашылі рот тоўстай голкаю для абутку. Адарвалі руку, кінулі котцы гуляцца. Паміж ног прарэзалі дзірку, каб магла нараджаць падобных сабе вырадкаў....
Czytaj dalej >>
*** (у роце гэтага горада)
у роце гэтага горада суха, нягледзячы на дажджы. я загалоўныя літары пакідаю на апошні глыток. вільготныя алфавіты чужыя прывабліваюць языкі нашых віз, але не спатоліць смагу закамянелых крылаў, што мы так доўга расцілі, каб лётаць, якімі ахвяравалі, каб не вяртацца....
Czytaj dalej >>
Дэгенератыўны слоўнік (фрагменты)
БУХЛО: Бырла Ужо з даўным даўна, з незапамятных часоў, бырла абрасло разнымі лігендамі і міфамі. Як аб’ект ўсенароднай любові і нежнасьці яно мае мноства ласкавых і ня очэнь імён: бырла, шмурдзюк, барматуха, вінішча, чарлік (ці проста чарлі), пладова-выгаднае. бырла, шмурдзюк,...
Czytaj dalej >>
Самота
Фрагмент зборніка “Санаторый пад клепсідрай” Я сяджу і слухаю цішыню. Пакой па-простаму пабелены вапнай. Часам на белай столі выстрэльвае курыная лапка расколіны, часам кавалак тынку з шапаценнем адстае ад сцяны. Ці трэба казаць, што мой пакой замураваны? Як гэта? Замураваны?...
Czytaj dalej >>