Вуліца

<

Вуліца мусіць
служыць машынам і пешаходам.
Вуліца мусіць
ад скрыжавання да скрыжавання
быць роўнай і падатлівай.
Вуліца, названая ад нараджэння
ў гонар вусатага генерала,
мусіць па-дзявочы прыязна ўсміхацца
сваёй белазубай раздзяляльнай паласой,
пакуль вірлавокія светлафоры
і шыракаплечыя хрушчоўкі
будуць сачыць без перадыху
за чысцінёй яе пляскатага цела.

Але ніхто з іх не ведае,
што вуліца прарастае ўнутр,
што вуліца выхавала пад сабой горы,
якія цягнуцца пахілымі вяршынямі
да самага цэнтру зямлі;
што вуліца выпусціла з сябе рэкі,
яны, смеючыся, вольна сцякаюць,
пазбягаючы грэбляў і мастоў.
Вуліца легла тварам уніз,
і пакуль топчуцца па ёй пешаходы
і коламі прыціскаюць яе машыны,
вуліца ціха й пяшчотна спявае
недзе там у душы,
пад асфальтам.

 

 

Fot. By Tatiana Markina – Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=43932764

 

Utwór muzyczny zrealizowany w ramach projektu zrealizowanego dzięki wsparciu Funduszu Wyszehradzkiego
Supported by Visegrad Fund
See other works by the author->
See other works in this language->