БУХЛО: Бырла
Ужо з даўным даўна, з незапамятных часоў, бырла абрасло разнымі лігендамі і міфамі. Як аб’ект ўсенароднай любові і нежнасьці яно мае мноства ласкавых і ня очэнь імён: бырла, шмурдзюк, барматуха, вінішча, чарлік (ці проста чарлі), пладова-выгаднае.
бырла, шмурдзюк, барматуха, вінішча, чарлік (ці проста чарлі), пладова-выгаднае.
Чамусьці шчытаюць, што бырла п’юць адні толькі алкашы і бамжы. Няпраўда. Я яго таксама п’ю. А я ж – ня бомж. І не алкаш. Я – Сірожа. Канешна, ёсьць ішчо ўсякія там інжанеры, цілігенцыя, спарцмены і міліцанеры, але ўсё гэта – ненастаяшчы народ. Гэта ўсё – слугі народа і яго прыслужнікі. І іх сьмела можна пасылаць нахуй. Цілі ў сраку. У завісімасьці ад пола і ўраждзённых наклоннасьцяў.
Радзма бырла – калхозныя сады. Там растуць купа нахуй-каму-нужных яблык. З гнілых яблык і палёнага сьпірту і робяць гэты пахучы дзілікатэс. Сама чотка яго распіваць у дворыках. На дзецкіх качэлях. Ёбнуў з горлышка – і давай весяліцца, раскачвацца, сонейка рабіць.
Ад шмурдзюка жысьць ператвараецца ў чортава кола абазрэньня: ты паднімаешся над мітусьнёй і бачыш усю падкладку гэтага брэннага міра. Ну, і таго міра таксама.
У апошні час сталі выпускаць усякія сімуляцыі. Ціпа кафейных, малінавых і прочых напояў. Дык вось. Кіньце гэтую дурную справу. Падобныя жыдкасьці робяцца на хімзаводах і пазбаўленыя душы. Бо ж вінішча таксама, як і ўсё на Зямлі, мае душу. Інакш мы яго і ня любілі б.
Бырла – прадукт універсальны. Ён, як Бох, ёсьць паўюль і ва ўсім. І пад любы настрой. Калі ты з дамай – бярош “Набрудэршафт”. Ідзёш бухаць з пацанамі – затарываешся “Мужскім разгаворам”. Нападае на душу сплін – у самы раз пляханчык “Асеньнява эцюда”. Баліць серца за страну – “Родны кут” успакоіць твае патрыяцічныя парывы. “Русалачка” унясе ў мір ахуенных – проста казачных – відзеніяў. “Пасялковае” можна раздушыць перад дзіскацекай за клубам.
Даўно замечана, што пладова-выгадны рай ненавідзяць у цілівізары, у радзіве. Яго кляймяць паліцікі і снобы. З яго сьмяюцца шутнікі ў сваіх нясьмешных підарачах. Яго гнабяць дахтары і кандзідаты ў апосталы. Буржуіны вароцяць нос. А мілітоны за дзеньгі буржуінаў ахоцяцца за патрэбіцелямі гэтай амброзіі. А ўсё чаму? Бо чалавек з 0,7 літра шчасьця ў кішэні жыве горда. Ён – чалавек свабодны. І яму ня нужны ніхто з вышэпералічаных убогіх. Яны – шурупікі ў машыне скукі. У адрозьненьні ад нас.
Бо мы – залатыя пятакі ў тоўстым кашыльке Бахуса.
НОГІ: Ода беларускаму абутку
О, мае сандалікі і боты,
вам танклявая, прыгожанькая Муза
йшчэ не сьпявала віншавальных одаў…
Я заўсягда любіў беларускую прамысловасьць. За тое, за што многія яе ненавідзяць усімі сярдзешнымі клапанамі – за непракцічнасьць. А кажучы інакш – яе самабытную паэцічнасьць. Абуўны легпром – гэта паэзія, выдутая з рэзіны, замшу і кожы. Напрыклад, кірзавыя чобаты – яны, як раньні Купала: простыя і надзейныя. Лакіраваныя туфлі – чысты Багдановіч: далікатныя і ня пераносяць плахой пагоды. Жэнскія летнія туфелькі – як Цётка: нібыта гаўно гаўном, а праслужаць тром пакаленьням.
Обуў – наш спадарожнік на ўсю жысьць. Першыя сандалі – гэта як азбука. З імі мы робім першыя крокі ў жызьні. У іх мы вучымся крэпка стаяць на зямлі і размашыста ісьці па ёй жа, круцячыся ва ўсе бакі дурной галавой. Тыя сандалікі дасіхпор стаяць у мяне ў вачах і ў нашай пыльнай кладоўцы. Дзерманцінавая паэма, ды й толькі! Асабліва мне падабалася там дзюрачная венціляцыя. І рэмяшковы механізм. Праз дзюркі выпараўся нажны пот, што было добра для ног і дзісканфортна для носа. Патаму сандальным канструктарам я б параіў улічваць ўсе органы пры стварэньні новых мадэляў.
Яшчэ адзін плюс нашага абутку – шматфункцыанальнасьць. У восьмым класе ў мяне былі бацінкі. Дык я імі очэнь лоўка чыніў лісапед і забіваў цьвікі. А вось у студзенчастве мне заўсігда не хапала пад рукой адкрывачкі, таму варта было б выпускаць полісезонныя боты “Абітурыент” на ўсе случаі: каб і піва адкрыць, і сігарэту прыкурыць, і шпору спратаць у патаемны каблучок.
У апошні шлях мы таксама ідзем ня босыя. Каго хаваюць у бацінках, каго ў красоўках. Шчытаю, што будуць вельмі запатрабаванымі – і гэта можна расцэньваць як рацпрапанову для рытуальных бюр – строгія галошы-альбіносы. Бо белыя тапачкі – гэта неяк пошла і банальна. Ды й невядома ж даставерна – што ТАМ, за каліткай жызьні. А раптам слякаць і калюжы?