Dzieła w języku: беларуская
Вуліца
Вуліца мусіць служыць машынам і пешаходам. Вуліца мусіць ад скрыжавання да скрыжавання быць роўнай і падатлівай. Вуліца, названая ад нараджэння ў гонар вусатага генерала, мусіць па-дзявочы прыязна ўсміхацца сваёй белазубай раздзяляльнай паласой, пакуль вірлавокія светлафоры і шыракаплечыя хрушчоўкі будуць...
Czytaj dalej >>
трыпутнік
агарні мяне трыпутнікам цела свайго… ціха ляжаць слухаць рэха маўчання трамвайных рэек стомленых барабанаў зацяганыя рытмы з дынамікаў сэрцабіццё акцэнты смеху турыстаў… пакуль не зрастуцца раны мае з тваім лісцем
Czytaj dalej >>
*** [я даўлюся цемрай]
я даўлюся цемрай, як турэмным чаем – ані сагрэцца, ані пагласкаць нёба Fot. Zmicier Wajnouski
Czytaj dalej >>
Мемарыял на месцы фабрыкі “Топф і сыны”
Гэта не я сяджу на балконе восеньскай спёкай. Я – Курт Пруфер, і мне калісьці так доўга не даплочвалі браты Топф, што я стаў працаваць за попел. Але ладна я – нямецкі інжынер Курт Пруфер. Як апраўдаюцца габрэі, камуністы, ваеннапалонныя,...
Czytaj dalej >>
Хопіць!
Расці, як дрэва, проста – зусім не дастаткова. Скрозь гісторыю нельга прайсці наўпрост, як вольны электрон проходзіць праз цела. Мала будзе аплаціць самому ці папалам. Трэ не толькі прыйсці, але й ісці далей. Няўжо хто пустым, тупым гультаём быць можа...
Czytaj dalej >>
Я знадворку
Я пачаў разумець. Паведамляю чарадзе, што ніхто яе не беражэ. Прыцемкі пустыя. Ад сёння ўсе людзі – раўнапраўныя. Разумець сваю свядомасць. Любы мой верш – крапасная мураванка. Тут самота, мы ведалі. Беласнежны смутак. Гасподзь апавядае запаволенае стварэнне. Ежы, пітва –...
Czytaj dalej >>
Як казаць НЕ. Інструкцыя.
Стань роўна. Ногі злёгку расстаўленыя, для размінкі можаш пакруціць галавой. Важна: толькі гарызантальна, прынамсі ў нашай краіне. Спачатку направа, потым налева і яшчэ раз. Або наадварот. Н. Кончыкам языка дакраніся да пярэдніх зубоў на самай мяжы з паднябеннем. Гэта зычны,...
Czytaj dalej >>
*** [цяпер мера поспеху]
цяпер мера поспеху калі ты не трапіў на здымак цябе не запомнілі не апазналі ніхто не затэгаў ты рады ты не цікавіш нікога сорамна іншым прызнацца твая няёмкая мара быць другарадным персанажам ізалятар у разрэзе самы бяздарны комікс працуе групоўка...
Czytaj dalej >>
Нацыянальная iдэя
узяць лыжку гною і лыжку мёду на кілаграм мірнага неба моцна збоўтаць і раздаваць бясплатна на новы год і вялікдзень іншыя сьвяты таксама пасуюць паказаць сытае жыцьцё забраць сытае жыцьцё потым вярнуць але з папраўкамі ў законах ...
Czytaj dalej >>
ці ёсць у кране ў нас гарачая вайна
*** ці ёсць у кране ў нас гарачая вайна ці ёсць у кране ў нас халодная вайна як гэта няўжо зусім без вайны абяцалі ж што будзе пасля абеду на ўласныя вочы бачылі аб’яву “вайна з’явіцца пасля чатырнаццаці нуль нуль”...
Czytaj dalej >>
Book from the Sky
чатыры тысячы няісных іерогліфаў – гісторыя маёй трывогі, маўчаннем выразаная па дрэве. чатыры тысячы няісных іерогліфаў – інсталяцыя маіх сноў у музеі бяссоння: кручуся на белых прасцінах старонак, б’юся аб мяккія сцены вокладак, плачу ў вузел утаймавальнай кашулі. чатыры тысячы...
Czytaj dalej >>
На беразе Волі
Лета на беразе Волі. Да ранку нямнога. Стужачка сонца, а потым — яшчэ, і яшчэ. Воля ня ловіцца ў рукі разьліку зямнога. Хваля ня ловіцца ў рэкі, бо сонцам цячэ. Хваля мацнее — і сьвет на вачах маладзее, юны...
Czytaj dalej >>
Сьвежае пакаленьне
старая моладзь залізвае раны а ў гэтай новай яшчэ ўсё наперадзе курорты адчаю вязьніцы ведаў іх вочы блішчаць як рыбіная луска ў цёмнай вадзе пакуль яшчэ вучацца рабіць выбар між праўдай і крыўдай гамбургерам і хатдогам сэксам...
Czytaj dalej >>
*** [прачынайся, вандроўная]
прачынайся, вандроўная, бачыш, дзе мы захраслі?! тут сканалі ад роспачы кафка, оруэл, хакслі. тут не ведаюць дна і ўсе разам лятуць у прадонне. тут па міні-армагедоне ў кожным раёне. прачынайся, псіхея, вандроўніца! пойдзем на шпацыр! тут любілі маўчаць, таму зараз...
Czytaj dalej >>
[…] Жыцьцё аўтазапраўка
Жыцьцё аўтазапраўка на ўзбочыне шашы у незнаёмай мясцовасьці свабода запальнічка у зьнямелай руцэ. <iframe src="https://open.spotify.com/embed/track/05GNAwqoz5vXP8wqOtk8VO?utm_source=generator" width="100%" height="80" frameBorder="0" allowfullscreen="" allow="autoplay; clipboard-write; encrypted-media; fullscreen; picture-in-picture"></iframe> tłum. Andrej Chadanowicz
Czytaj dalej >>