Расці, як дрэва, проста – зусім не дастаткова.
Скрозь гісторыю нельга прайсці наўпрост,
як вольны электрон проходзіць праз цела.
Мала будзе аплаціць самому ці папалам.
Трэ не толькі прыйсці, але й ісці далей.
Няўжо хто пустым, тупым гультаём быць можа
настолькі, каб казаць: так, калісьці я любіў?
Спрытна сядзець ва ўспаміне: сусвет няўклюдны?
Як мак па кухні – у навінах рассейвацца.
Вольные гандолы – у нічым лагодна хістацца.
Трэба раніць усякае нядбайнае цярпенне!
Выламаць зубы са зладзейскай пашчы трэба!
Ані на каго й ні на што падобным далей не быць!
Расці, як дрэва, ціха – зусім не дастаткова.
Ва ўсіх людзях трэба шукаць нечалавечнае.
Накрэмзаць пад ільдом забойцы-нажавікі!
У адзіным мностве ўсяго быць адным адзіным!
Не зразумець паху края, што дыша туманом!
Астрогаў і школ не дастаткова!
Тысячагоддзя ці верасня не дастаткова.
Трэба больш на ўсё, то бок патрэбен увесь сусвет.
Ані на каго й ні на што падобным далей не быць.
Абавязкова самім адрамантаваць свой цуд.
Tłumaczenie: Peter Barasz
Supported by the Visegrad Fund