Я пачаў разумець. Паведамляю чарадзе,
што ніхто яе не беражэ. Прыцемкі пустыя.
Ад сёння ўсе людзі – раўнапраўныя.
Разумець сваю свядомасць.
Любы мой верш – крапасная мураванка.
Тут самота, мы ведалі. Беласнежны смутак.
Гасподзь апавядае запаволенае стварэнне.
Ежы, пітва – багата. Аднак солі няма.
У мяне шмат душ. Колькі дзён яны вылятаюць з цела
майго, што спіць глыбока. Раскоша запамарокі.
Калі б не душа жаўцела, дык пажаўцела б іншае.
Жудасна, наколькі пакутнікі ўвесь час хочуць жыць.
Ідзе дваровы карагод бутафорскіх слёз.
Скразная блытаніна. І не ўсё дарэмна.
Я галаву складу на калодзеж лужынаў.
Мне ўжо гатуюць памінальную вячэру.
Колькі апошніх спадзеваў крадуцца праз сэрца.
Translation: Peter Barasz